Бацька біў чатырохгадовую дачку рукамі і нагамі: яна ў рэанімацыі


У Зэльвенскім раёне 25-гадовы мужчына моцна збіў сваю чатырохгадовую дачку. Увечары 18 кастрычніка яе шпіталізавалі без прытомнасці, паведамляе Следчы камітэт.

 

Фота: Следчы камітэт

Паводле СК, бацька біў дзіця за тое, што яно яго не паслухалася. Мужчына трос дзяўчынку, біў рукамі і нагамі, некалькі разоў кінуў на тахту і ў сцяну, пасля чаго дачка страціла прытомнасць. Мужчына выклікаў хуткую і сам спрабаваў прывесці дачку ў прытомнасць.

Фота: Следчы камітэт

Дзяўчынка з трохгадовай сястрой знаходзіліся на апецы бацькі. Дзяцей раней адбіралі, бо яны знаходзіліся ў сацыяльна-небяспечным становішчы, але ўвосень 2018 году вярнулі. Іх маці пазбаўленая бацькоўскіх правоў. Мужчына жыве з сужыцелькай, якая таксама мае дзіця.

Падазраваны затрыманы. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа па арт. 14 і п. 2 ч. 2 арт. 139 КК. Пацярпелая дачка без прытомнасці знаходзіцца ў рэанімацыі. Ейную сястру, на целе якой таксама выяўленыя траўмы, перадалі органам апекі.

МГ belsat.eu

Справа аб педафіліі: дзве жанчыны і мужчына атрымалі па 20 гадоў калоніі за ўдзел у гвалце над уласнымі дзецьмі

Глядзі таксама
Каментары