Справа аб педафіліі: дзве жанчыны і мужчына атрымалі па 20 гадоў калоніі за ўдзел у гвалце над уласнымі дзецьмі


Суд Ушацкага раёну Віцебскай вобласці 16 кастрычніка абвясціў прысуд жыхару Менску і двум сёстрам з Наваполацку – фігурантам рэзананснай крымінальнай справы аб педафіліі. Усе трое атрымалі па 20 гадоў пазбаўлення волі.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў телеграм-канале.

«Злачынства выявілі працаўнікі галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. У руках аператыўнікаў апынуліся фатаграфіі і відэаролікі са сцэнамі сексуальнага гвалту над двума маленькімі дзяўчынкамі. Каб усталяваць асобу мужчыны, які ўсё «рэжысаваў», здымаў, а таксама непасрэдна ўдзельнічаў у тым, што адбываецца, была праведзена каласальная праца.

Высветлілася, што гэты чалавек на працягу доўгага часу, старанна хаваючыся, здзяйсняў злачынствы супраць палавой недатыкальнасці дзяцей, вырабляў і прадаваў матэрыялы парнаграфічнага характару з выявай малалетніх, займаўся гандлем дзецьмі», – распавёў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Дзмітрый Цаюн.

У 2015 годзе фігурант пазнаёміўся з двума сёстрамі з Наваполацку. Кожная выхоўвала дачку. Дзяўчынкам было 2 і 4 гады. Неўзабаве ён пачаў жыць сумесна з адной з маці. У наступным ён сістэматычна гвалтаваў яе дачку і пляменніцу, фіксаваў гэта на відэа і прадаваў ролікі ў закрытых сетках. Маці былі ў курсе таго, што адбываецца і атрымлівалі за гэта грошы. Акрамя таго, сёстры самі здзяйснялі сексуальныя злачынствы ў адносінах да дзяцей, здымалі ўсё на відэа і распаўсюджвалі ролікі праз інтэрнэт.

Суд прызнаў мужчыну і абодвух жанчын вінаватымі і прызначыў максімальна магчымае ў гэтым выпадку пакаранне: кожны з фігурантаў атрымаў па 20 гадоў пазбаўлення волі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў