Бабарыка пачынае паездкі па рэгіёнах


Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка распачынае тур па гарадах Беларусі, піша ягоны тэлеграм-канал.

«Мы выязджаем з Менску! Нам вельмі трэба данесці інфармацыю ў кожны рэгіён і дом. А галоўнае – пачуць голас рэгіёнаў і глыбінкі. Сапраўднай, а не сталічнай Беларусі!», – напісала каманда Бабарыкі.

Паездкі адбудуцца на наступным тыдні. Плануюцца сустрэчы ў тым ліку з чальцамі ініцыятыўнай групы і прэсай. Першымі гарадамі будуць абласныя цэнтры Віцебск, Гомель і Магілёў.

Канкрэтныя даты і месца сустрэчаў Бабарыка паведаміць дадаткова.

Напярэдадні падчас стрыму Віктар Бабарыка пракаментаваў падзеі ў Горадні, назваўшы затрыманне Ціханоўскага «правакацыяй» і дадаў, што яно было незаконным.

ВІДЭА
Бабарыка пра затрыманне Ціханоўскага: Гэта была правакацыя
2020.05.30 16:45

КА belsat.eu

Стужка навінаў