Бабарыка пра затрыманне Ціханоўскага: Гэта была правакацыя


Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты і былы банкір Віктар Бабарыка пракаментаваў затрыманне кіраўніка ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

Віктар Бабарыка мяркуе, што 29 траўня ў Горадні праваахоўнікі незаконна затрымалі Сяргея Ціханоўскага, кіраўніка ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

«Тое, што мы бачым кажа пра тое, што гэта была правакацыя, а значыць затрыманне Ціханоўскага [Сяргей Ціханоўскі] незаконнае. Я негатыўна стаўлюся да гэтага», – сказаў Бабарыка падчас стрыму на сваім YouTube-канале.

Віктар Бабарыка адзначыў, што прыйшоў да такой высновы пасля прагляду відэа, апублікавана ў сеціве.

Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 12 асобаў былі затрыманыя ў Горадні на пікеце па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую, якая бярэ ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі.

Hавiны
МУС пракаментаваў затрыманне Ціханоўскага. Заведзеная крымінальная справа
2020.05.30 15:12

Таксама Віктар Бабарыка раскрытыкаваў Аляксандра Лукашэнку за заяву пра тое, што жанчына нібыта не можа быць прэзідэнтам.

«Калі хтосьці заяўляе аб тым, што жанчына не можа быць палітыкам ці прэзідэнтам краіны, з майго пункту гледжання, гэта абуральная дыскрымінацыя, якая адназначна патрабуе рэакцыі», – заявіў Бабарыка.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў