Б-Ч-Б, Дудзь, драйв: фотарэпартаж з «Рок за Баброў»


«Белсат» зганяў на рок-фестываль «Рок за Баброў». Было гучна і драйвова. Фестываль на аэрадроме «Баравая» быў 12-ым паводле ліку. Арганізатары заяўляюць, што яго наведала больш за 50 тысяч чалавек.

Адкрывалі фестываль традыцыйна беларускія гурты – «Dlina Volny», «Panska Moc», «Milmars», «Бакей», «Петля Пристрастия» і «Дай Дарогу!».

За некалькі гадзін да фестывалю стала вядома, што не адбудзецца выступ расейскага гурта «Little Big», бо яго саліст трапіў у больніцу з высокай тэмпературай.

 

Вядоўцамі былі беларускі музыка Аляксандр Памідораў і расейскі інтэрв’юер Юрый Дудзь.

Фестываль “Рок за баброў”

Таксама выступіў гурт «Ляпіс-98», вакаліст якога Сяргей Міхалок выканаў і некалькі песень з рэпертуару «Brutto».

Сяргей Міхалок на “Рок за Баброў”

Завяршыўся опэн-эйр выступам рэпера Баста.

Фота: Ірына Арахоўская

belsat.eu

Стужка навінаў