«Лукойл» увёў ліміты на продаж паліва. Пакуль толькі на некаторых АЗС


Некалькі рэгіянальных заправак «Лукойла» увялі ліміты на продаж паліва. Пра гэта TUT.BY даведаўся ад сваіх чытачоў. Інфармацыю пацвердзілі на некаторых АЗС.

На АЗС № 21 у Берасці карэспандэнту TUT.BY сказалі, што абмежаванне датычыць дызеля. Можна набыць не больш за 100 літраў. «Праблемы з палівам, яго не хапае на ўсе запраўкі», – распавялі на АЗС.

Аналагічную інфармацыю выданне атрымала на АЗС № 22, а таксама на запраўцы № 17 у Баранавічах.

На запраўках «Лукойла» у Менску, Бабруйску, Горадні, Салігорску і Віцебску інфармацыю пра абмежаванні зняпраўдзілі.

Паводле непацверджанай інфармацыі, беларускім сеткам АЗС, якімі валодаюць расейскія нафтавыя кампаніі, адмаўляюць у пастаўках нафтапрадуктаў з НПЗ у Мазыры і Наваполацку.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў