Асацыяцыя эксплуатантаў паветранага транспарту накіравала зварот у Мінтранс Расеі з просьбай правесці правяранне самалётаў Sukhoi Superjet 100 «на адпаведнасць сертыфікацыйным патрабаванням», піша «Коммерсант».
Асацыяцыя накіравала адпаведны ліст міністру транспарту РФ Яўгену Дзітрыху. Арганізацыя, у прыватнасці, просіць прааналізаваць сістэму абароны самалёта ад паражэння статычнай электрычнасцю, абарону пасажырскага салона пры вонкавым пажары і праграму падрыхтоўкі экіпажаў, распрацаваную вытворцам SSJ 100.
У асацыяцыі падкрэслілі, што занепакоеныя катастрофай у Шарамецьева з удзелам Суперджэт.
«Гэтае здарэнне нанесла сур’ёзную рэпутацыйную шкоду расейскай грамадзянскай авіяцыі і авіяпраму», – адзначаецца ў лісце.
У Мінтрансе паведамілі, што пакуль не атрымалі ліст асацыяцыі.
У «Абʼяднанай авіябудаўнічай карпарацыі», якая выпускае SSJ 100, лічаць, што прапанова асацыяцыі выглядае ціскам на камісію па расследаванні катастрофы ў Шарамецьева.
СК belsat.eu