Аляксей Півавараў: Непасрэднай прычынай катастрофы ў «Шарамецьева» была жорсткая пасадка, а не пажар


Вядомы расейскі журналіст Аляксей Півавараў ужо шмат гадоў займаецца авіяцыйнай журналістыкай. У відэа на Youtube ён пракаментаваў катастрофу ў «Шарамецьева». ПаводлеПіваварава, прычынай катастрофы авіялайнера «Sukhoi Superjet» стала жорсткая пасадка.

«Было шмат паведамленняў, што самалёт загарэўся ў паветры. Кожны пілот скажа вам, што гэта самая страшная сітуацыя, якая можа здарыцца з самалётам, які ляціць. Самалёт гарыць вельмі хутка…

Пазней з’явіліся відэа, на якіх бачна, што ніякага пажару да сутыкнення самалёта з зямлёй насамрэч не было. Пажар пачаўся пасля жорсткай пасадкі, удару а зямлю. То бок непасрэднай прычынай катастрофы была жорсткая пасадка».

ВІДЭА
Што вядома пра катастрофу ў «Шарамецьева»? Галоўнае
2019.05.06 09:18

Аляксей Півавараў тлумачыць, што маланка, якая трапіла ў борт, або адмова абсталявання, у тым радыёсувязі, – не катастрафічныя для самалёта.

«Незразумела, чаму адбылася такая жорсткая пасадка. Таксама не зразумела, чаму пілоты лічылі, што кожная пасадка, нават самая жорсткая лепшая, чым уход на другі круг і выкананне новага заходу.

Яшчэ адна важная дэталь: самалёт садзіўся з перавышэннем дапушчальнай пасадачнай масы. Калі гэтак бывае? Калі цалкам залітае паліва. Напэўна яно было залітае да Мурманску і назад. З такой пасадачнай масай самалёт у штатнай сітуацыі садзіцца не павінен.

У аварыйнай сітуацыі можна садзіцца вядома як заўгодна, галоўнае забяспечыць бяспечную пасадку і вяртанне людзей на зямлю. Шмат пытанняў да экіпажа».

***

Авіялайнер «Sukhoi Superjet Jet 100» кампаніі «Аэрафлот» ажыццяўляў звычайны рэйс з Масквы да Мурманску. Аднак пасля 28 хвілінаў палёту самалёт у экстранным парадку вярнуўся ў аэрапорт «Шарамецьева». З 78 чалавек, якія знаходзіліся на борце самалёту, 37 выжыла. З іх – 33 пасажыры і 4 чальцы экіпажу. Агулам загінуў 41 чалавек, сярод іх – 22-гадовы бортправаднік Максім Маісееў. Хлопец памёр ад удушэння газам, спрабуючы ўратаваць іншых. Шасцёра чалавек трапілі ў шпіталь.

Аб’ектыў
Трагедыя ў «Шарамецьева»: 41 асоба загінула, у тым ліку двое дзяцей
2019.05.06 22:30

ДР belsat.eu

Стужка навінаў