Аўтаперавознікі вылучаюць кандыдатам на прэзідэнта Наталлю Кісель

Наталля Кісель. Фота: 8region.by

Асацыяцыя грузаперавознікаў «Рэгіён 8» вылучае кандыдатам на прэзідэнцтва намесніцу арганізацыі Наталлю Кісель. Арганізацыя заклікае беларусаў далучацца да ініцыятыўнай групы.

Асацыяцыя грузаперавознікаў падтрымала Наталлю Кісель, якая будзе вылучаецца кандыдатам на прэзідэнцтва. Асацыяцыя цяпер фармуе каманду і ініцыятыўную групу. Перадвычарчы штаб Наталлі Кісель ўзначаліў Сяргей Штода.

Наталля Кісель кіруе транспартнай кампаніяй, скончыла тры вышэйшыя навучальныя ўстановы, з’яўляецца антыкрызісным кіраўніком.

Перадвыбарчая праграма Наталлі будзе сфармавана пасля 15 траўня.

Цапкала пра сваю перадвыбарчую праграму: «яе змест будзе такі ж захапляльны для вас як і для мяне»

Раней пра свае прэзідэнцкія амбіцыі заявілі прадпрымальнік Мікалай Арцюхоў, палітык Андрэй Дзмітрыеў, былы кіраўнік ПВТ Валер Цапкала, Мікалай Статкевіч, блогер Сяргей Ціханоўскі, а таксама Алег Гайдукевіч і Аляксандр Лукашэнка.

Выбары ў Беларусі адбудуцца 9 жніўня.

«Хачу зрабіць аптымізец». Новы прэтэндэнт на выбарах – актывіст Мікалай Арцюхоў

СК belsat.eu

Hавiны