Аўтамабілістаў, якія паўторна парушаюць ПДР, змогуць арыштоўваць на 15 содняў
31.01.201814:03
Цяпер ДАІ не будзе штрафаваць кіроўцаў за дробныя ДТЗ і забытыя дакументы, а тэрмін выплаты штрафу «на месцы» павялічаны з пяці дзён да аднаго месяца. Што праўда, паўторных бяспраўнікаў будуць арыштоўваць. Змены ў КаАП уступілі з 31 студзеня і датычаць адказнасці за парушэнне некаторых пунктаў ПДР.
Змены ў артыкулах датычаць кіроўцаў і ўчыненых імі нязначных правапарушэннях.
Калі ў ДТЗ ніхто не пацярпеў, і ёсць толькі механічныя пашкоджанні аўта, кіроўцаў прыцягнуць да адказнасці за парушэнне канкрэтнага пункту ПДР. Калі ўдзельнікі разбіраюцца на месцы, і складаюць «еўрапратакол», іх не прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.
Кіроўцаў не будуць штрафаваць за адсутнасць пры сабе неабходных дакументаў. Раней штраф за адсутнасць дакументаў складаў ад 0,1 да 2 базавых велічынь. Паводле новых нормаў, аўтамабіліста могуць быць прыцягнуць да адказнасці за «Іншыя парушэнні», што прадугледжвае папярэджанне альбо штраф у памеры да 0,5 базавай велічыні. За паўторнае (на працягу аднаго года) кіраванне аўтам без права кіравання прадугледжаны адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 содняў. Такія справы будзе разглядаць суд.
Скасаванне працэдуры канфіскацыі талона да пасведчання кіроўцы пры накладанні штрафу – цяпер не трэба будзе ехаць у ДАІ па месцы жыхарства, каб яго вярнуць. Таксама павялічаны тэрмін выплаты штрафу, які інспектар ДАІ накладае на месцы, з пяці дзён да месяца. Аплаціць яго можна з дапамогай сістэмы «Разлік»альбо на месцы карткай праз мабільны тэрмінал. Калі кіроўца не выплаціў грошы ў тэрмін, адміністрацыйнае спагнанне аўтаматычна будзе павялічанае на 2 базавыя велічыні.