Дакладнай інфармацыі, што чакае аператара за выкананне прафесійных абавязкаў, пакуль няма. Калі адбудзецца судовае паседжанне таксама невядома.
Затрыманне адбылося падчас наўпроставай трансляцыі са святкавання Дня Волі ў Менску.
Міліцыя затрымала некалькі сотняў асобаў. Сярод іх дзясяткі журналістаў.
Знаходзячыся ў аўтазаку, Алесь Баразенка выйшаў на сувязь з нашымі калегамі ў студыі. Наш апертар спрабаваў зрабіць стрым з аўтазаку, але праз перабоі ў працы 3G і 4G трансляцыя доўжылася непрацяглы час.
25 сакавіка ў Менску збілі журналістку Кацярыну Андрэеву, якая супрацоўнічае з «Белсатам», а нашую калегу Вольгу Чайчыц паабяцалі ўнесці ў спіс сацыяльна-небяспечных семʼяў.
ЮВ, belsa.eu