Аршанскаму блогеру Змітру Казлову не далі патрапіць у Менск


Блогера з Воршы Змітра Казлова (Шэры кот) затрымалі па дарозе ў Менск. Яшчэ з раніцы за ім сачылі супрацоўнікі міліцыі, спынялі і ў выніку не далі патрапіць у сталіцу. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Аршанскага блогера Змітра Казлова яшчэ па дарозе на чыгуначны вакзал спынялі некалькі разоў. У выніку на самым вакзале яго затрымалі.

Праз некаторы час блогера адпусцілі, але ў Менск на сустрэчу, якую анансаваў Nexta, ён ужо не паспее.

«Яшчэ ранкам у дзверы мне патэлефанавалі міліцыянты, якія сказалі, што праходзяць свой участак. У мяне перапісалі дадзеныя. Пасля гэтага я выйшаў на цягнік, але па дарозе мяне спынілі міліцыянты і адвезлі ў РАУС, дзе ўзялі тлумачэнні наконт таго, ці я буду на паседжанні акруговай камісіі, па якой я балатуюся ў дэпутаты. Калі мяне адпусцілі, я зноў пайшоў на прыпынак на цягнік, але бачыў, што за мной сочаць», – распавёў «Белсату» Зміцер Казлоў.

Тым не менш блогеру ўдалося дабрацца да чыгуначнага вакзалу. Тут ён даведаўся, што камісія зняла яго з выбараў.

«Я набыў білет у Менск, і на вакзале ўжо ў кафетэрыі за 20 хвілінаў да цягніка да мяне зноў прыйшлі тыя ж самыя міліцыянты і зноў папрасілі мяне праехаць з імі. На тым жа мікрааўтобусе яны мяне адвезлі ў той жа кабінет. Мяне абшукалі, прагледзелі ўсе рэчы. І ізноў напісалі тлумачэнне, чаму я не быў на паседжанні камісіі. Адпусцілі мяне ўжо тады, калі на цягнікі я не паспяваў, каб патрапіць у Менск на сустрэчу блогераў», – распавёў «Белсату» Зміцер Казлоў.

У Менску 8 лістапада а 18-й гадзіне адбудзецца сустрэча, якую анансаваў блогер Nexta. У выніку міліцыянты па ўсёй краіне пачалі ладзіць пераслед і перашкоды блогерам.

Hавiны
Каго ў РАУС, а каго ў СК: сілавікі ўзяліся за блогераў перад акцыяй 8 лістапада
2019.11.07 17:43

СК belsat.eu

Стужка навінаў