Паводле міністэрства абароны Нагорнага Карабаху, баі трываюць.
Нагадаем, што 3 сакавіка Азербайджан прыняў рашэнне ў аднабаковым парадку прыпыніць ваенныя дзеянні ў раёне карабахскага канфлікту.
Азербайджан паабяцаў працягнуць «наступальныя аперацыі з выкарыстаннем усіх наяўных на ўзбраенні сродкаў» у выпадку працягу «правакацыйных дзеянняў» з боку Арменіі.
Раней Азербайджан заявіў, што заняў некалькіх стратэгічных пазіцыяў у Нагорным Карабаху.
Кіраўніцтва непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі паведаміла interfax.ru, што баявыя дзеянні працягваюцца. Мінабароны Арменіі назвала заяву Азербайджана «інфармацыйнай пасткай».
Ноччу 2 красавіка на мяжы Азербайджану і непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі, якую падтрымлівае Арменія, быў парушаны мір. Цягам дня ў выніку баёў загінулі 12 азербайджанскіх вайскоўцаў і 18 армянскіх.
ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.ru