Дакумент падпісалі 13 партыяў і арганізацыяў.
У іх ліку Партыя БНФ, Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, АГП, рух «За свабоду», рух салідарнасці «Разам», Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада Станіслава Шушкевіча, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) Валянціны Вештарт, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) Міколы Статкевіча, незалежны прафсаюз РЭП, «Беларускі рух», арганізацыя «Дзея», «Еўрапейская Беларусь».
План на 25 сакавіка
14:00…14:45 – Збор на плошчы Якуба Коласа
14:45…16:00 – Шэсце да плошчы Свабоды
16:00…18:00 – Мітынг-канцэрт на Плошчы Свабоды
Паводле беларускага заканадаўства, Менгарвыканкам мусіць адказаць не пазней, чым за 5 дзён да пачатку акцыі.
Шэсце на Дзень Волі-2017 улады жорстка разагналі.
ДР belsat.eu