Арганізатары канцэрту на Дзень Волі заяўляюць, што ім заглушылі інтэрнэт

Арганізаваны 25 сакавіка онлайн-канцэрт «Годны Дзень Волі» быў прыпынены праз праблемы з інтэрнэтам.

«Нам заглушылі ўвесь магчымы інтэрнэт для трансляцыі», – паведаміў у Facebook адзін з арганізатараў канцэрту Павел Белавус.

Нам заглушылі ўвесь магчымы інтэрнэт для трасляцыі Годны Дзень Волі 2020.Таму пішам праграму і выпусцім ужо запіс а…

Opublikowany przez Pavela Belavusa Środa, 25 marca 2020

Паводле яго, з гэтай прычыны канцэрт выйдзе ў запісе.

Нагадаем, што масавыя падзеі да Дня Волі былі скасаваныя праз каронавірус.

Між тым а 19:30 пачалося святочнае выданне «Студыі Белсат», а 21:35 пачнецца канцэрт з Дня Волі-2019 у Горадні.

А 20:00 на сваім Youtube-канале трансляцыю онлайн-канцэрту пачаў Лявон Вольскі.

Дзень Волі з «Белсатам»: рэпартаж з дому старшыні Рады БНР ды іншы эксклюзіў

МГ belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны