Зялёны колер вады ў басейне, дзе ў Рыа-дэ-Жанейра праходзяць алімпійскія спаборніцтвы ў скачках з трампліна і вышкі, тлумачыцца прысутнасцю там водарасцяў.
Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на аргкамітэт Гульняў.
Паводле звестак арганізатараў, водарасці пачалі хутка размнажацца ў спякоце і без ветру. Пры гэтым у аргкамітэце запэўніваюць, што ваду пратэставалі і пераканаліся, што яна бяспечная для спартоўцаў.
Як чакаецца, ужо да пачатку запланаваных на сераду спаборніцтваў вада мае набыць нармальнае адценне.
Незвычайны колер заўважылі не толькі самі ўдзельніцы турніру па сінхронных скачках з 10-метровай вышкі, якім давялося скакаць у зялёны басейн, але і гледачы, якія маглі бачыць размешчаны побач басейн для воднага пола. У ім вада была звычайнага колеру. Інтэрнаўты пачалі жартаваць, што вада пазелянела, бо ў басейне выкупаўся Шрэк – зеленаскуры герой папулярнага мультыплікацыйнага фільму.
Пры гэтым яшчэ за дзень да гэтага вада ўсюды была аднолькавая.
МЯ, паводле interfax.ru