Апытанне: палякі хочуць падтрымання Беларусі і Украіны


Паводле даследавання, праведзенага па замове Цэнтру польска-расейскага дыялогу і паразумення, 80% палякаў мяркуе, што замежная палітыка павінна дбаць пра ўласныя інтарэсы і абараняць прынцыпы і каштоўнасці. Супрацьлеглага меркавання прытрымліваюцца 15% апытаных.

У прадмове да распрацоўкі даследавання, дырэктар і намеснік дырэктара Цэнтру доктар Эрнэст Выцішкевіч (Ernest Wyciszkiewicz) і доктар Лукаш Адамскі (Łukasz Adamski) адзначаюць, што такія вынікі выклікаюць умераны аптымізм.

– Большасць палякаў лічаць, што абарона правоў чалавека або такіх каштоўнасцяў, як свабода, з’яўляецца гэтак жа неадʼемнай часткай вонкавай палітыкі, як клопат пра вузка акрэсленыя інтарэсы ўласнай дзяржавы, – пішуць яны.

На іх думку, гэта азначае, што палякі не далі сябе пераканаць тым палітыкам, якія заклікаюць да рэалізму і адмовы ад ідэалізму.

– Палітыка падтрымання незалежнасці Украіны і Беларусі, якая праводзіцца цягам многіх гадоў польскімі ўладамі, супадае з агульнымі перакананнямі большасці палякаў, – гаворыцца ў паведамленні.

Пераважная большасць рэспандэнтаў, якія ўдзельнічаюць у даследаванні, лічаць, што польскія палітычныя эліты павінны прыняць пазіцыю таго, што ў інтарэсах Польшчы падтрымліваць незалежнасць Украіны і Беларусі, а таксама збліжэнне гэтых дзяржаваў з Еўрапейскім Звязам.

Палякі робяць стаўку на супрацу з дзяржавамі, якія выступаюць супраць Расеі

Амаль палова апытаных станоўча ўспрымаюць той факт, што ў Польшчы шырока распаўсюджанае падтрыманне тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаваў Усходняй Еўропы. То бок, не належыць забіраць Украіне, Беларусі і Літве землі, якія ў 1939 годзе ў выніку савецкай агрэсіі апынуліся ў межах гэтых дзяржаваў. Аднак варта адзначыць, што 17% апытаных маюць да гэтага сацыяльнага кансэнсусу негатыўнае стаўленне.

Стаўленне палякаў да розных з'яваў, звязаных з палітыкай. Фота: cprdip.pl
Стаўленне палякаў да розных з’яваў, звязаных з палітыкай.
Фота: cprdip.pl

Апытаным таксама далі выбраць ці важнейшая супраца з Украінай і Літвой ды іншымі краінамі, у якіх ёсць праблемы з Расеяй, ці з самой Расеяй. Першы варыянт выбралі 56%, другі – 30%.

Чаму палякі хочуць актыўнай палітыкі ў дачыненні да Беларусі

Для самай вялікай групы апытаных (чвэрці) мэтай актыўнай палітыкі Польшчы ў дачыненні да Беларусі павінна быць садзейнічанне яе незалежнасці. Для 1/5 часткі апытаных найбольш важным з’яўляецца дапамога польскаму бізнесу ў інвестыцыі ў Беларусь.

{%ALT_TEXT%}
Палякі таксама вельмі цікавяцца сітуацыяй у Беларусі. Падзеі ў нашай краіне цікавяць 2/3 апытаных палякаў: 23% рэгулярна, 43% – час ад часу

Амаль 2/3 апытаных перакананыя, што, нягледзячы на магчымае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў сувязі з пандэміяй, Польшча ў любым выпадку павінна фінансава дапамагаць ахвярам пераследу ў Беларусі.

Да Украіны прагматычны падыход

Галоўныя мэты палітыкі ў дачыненні да Украіны наўпрост не звязаныя з палітычнымі або эканамічнымі інтарэсамі Польшчы. Апытаныя часцей за ўсё казалі, што гэтай мэтай павінна быць дапамога ўкраінцам у будаўніцтве эфектыўнай, законапаслухмянай, дэмакратычнай дзяржавы і дапамогу палякам, якія жывуць ва Украіне. Толькі на трэцім месцы апынулася дапамога польскаму бізнесу ў інвестыцыях і зараблянні грошай у Украіне.

Матывацыі палітыкі, якая праводзіцца ў дачыненні да Украіны. Фота: cprdip.pl
Матывацыі палітыкі, якая праводзіцца ў дачыненні да Украіны.
Фота: cprdip.pl

Падтрыманне польскіх установаў, салідарнасць і кантакты з усходнімі суседзямі

Важна таксама зразуменне большасцю палякаў існага ў польскай палітыцы пастулату правядзення актыўнай усходняй палітыкі.

– Гэта перакананне знаходзіць практычны выраз, напрыклад, у высокім (75%) узроўні падтрымання фінансавання спецыялізаваных установаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне дзяржаўнай дыпламатыі ў адносінах да дзяржаваў Усходняй Еўропы, – адзначаюць Цішкевіч і Адамскі.

Палякі таксама ахвотна заяўляюць пра салідарнасць з суседзямі на ўсходзе. Напрыклад, 62% выказвае гатовасць падтрымаць беларусаў, якіх пераследуюць. Таксама вялікае жаданне адкрыць краіну для эміграцыі з Украіны і Беларусі.

Гісторыі
«Трэба два разы на дзень выкрыкваць «Я экстрэміст». Берасцейка распавяла, як у СІЗА здзекуюцца з ейнага сына
2021.01.19 14:02

Варта адзначыць надзвычай высокі ўзровень станоўчага досведу ў кантактах з украінцамі, з якімі сутыкнулася пераважная большасць палякаў, а таксама з беларусамі або расейцамі. Толькі некалькі адсоткаў мелі адмоўны досвед.

Эрнэст Цішкевіч і Лукаш Адамскі адзначаюць, што ў штогадовых апытаннях Цэнтру вывучэння грамадскай думкі заяўленых палякамі сімпатый або антыпатый да іншых народаў адсотак людзей, якія станоўча ставяцца да ўкраінцаў, беларусаў і расейцаў, звычайна не перавышае траціны.

– Вынікі нашага апытання паказваюць некаторую неадпаведнасць паміж заяўленай сімпатыяй/антыпатыяй да цэлага народу і асабістым досведам кантакту з яго прадстаўнікамі, – дадаюць яны.

Амаль 3/4 апытаных палякаў мелі асабістыя кантакты з украінцамі (74%). У першую чаргу праз шматлікіх працоўных эмігрантаў. Частата кантактаў палякаў з беларусамі і расейцамі знаходзіцца на аналагічным узроўні – 30% адпаведна і 27%. Уражанні часцей за ўсё станоўчыя.

Уражанні аб кантактах з украінцамі, беларусамі і расейцамі. Фота: cprdip.pl
Уражанні аб кантактах з украінцамі, беларусамі і расейцамі.
Фота: cprdip.pl

Пераважная большасць палякаў падтрымліваюць іміграцыю ў Польшчу ўкраінцаў і беларусаў, хоць больш станоўча палякі ставяцца да прыёму ўкраінцаў (71%), прыезд беларусаў падтрымліваюць 62% апытаных. Большасць апытаных кажуць, што яны карысна ўплываюць на польскую эканоміку. У выпадку з беларусамі часцей, чым да ўкраінцаў, з’яўляюцца меркаванні, якія ўлічваюць неспрыяльную палітычную сітуацыю ў краіне.

Дзяржавы, якія ляжаць на ўсход ад Польшчы, такія як Украіна, Літва, Беларусь і Расея, рэдка былі месцамі для падарожжаў палякаў на працягу апошніх дваццаці гадоў. Дзяржавай гэтага рэгіёну, якую найчасцей наведвалі, была Украіна. Яе з 2000 года наведалі 16% апытаных. Адразу за ёй ідзе Літва (15%.). 4% наведвалі Расею і Беларусь, што можа быць звязана з неабходнасцю атрымання візы.

Hавiны
Новае жыццё гарадзенцаў у Кракаве: «Тут беларусы дапамагаюць беларусам»
2021.01.14 11:12
Hавiны
«Мэта – выжыць і застацца на свабодзе». Як беларускія ўцекачы хаваюцца ў Польшчы
2020.10.18 14:30

ПП, ДП belsat.eu паводле CPRDiP

Стужка навінаў