На афіцыйнай старонцы Еўрабачання-2017 зʼявілася эксклюзіўнае відэа з першай рэпетыцыі некаторых удзельнікаў, што ўжо даехалі да Кіева. Сярод іх – відэа рэпетыцыі выступу беларусаў Naviband з песняй «Гісторыя майго жыцця».
Упершыню песня на беларускай мове прагучыць са сцэны Еўрабачання. Гурт Naviband выступяць пад нумарам 14 у другім паўфінале 11 траўня. Фінал конкурсу адбудзецца ў суботу, 13 траўня.
Глядзіце выданне «Belsat Music Live» – «Naviband». Арцём Лук’яненка і Ксюша Жук распавядаюць пра падрыхтоўку да Еўрабачання, а таксама спяваюць свае песні.
ВЧ, belsat.eu