Аптымізм на фондавым рынку: індэксы рэзка пайшлі ўверх

Сусветныя біржы ў Еўропе, Азіі і ЗША 24 сакавіка зачыніліся ў плюсе. Выраслі ўсе ключавыя індэксы, паведамляе CNN.

Прамысловы індэкс Dow Jones у ЗША па выніках гандляванняў 24 сакавіка паказаў рэкордны аднадзённы рост – 11,4 %. Такога ўздыму не было з 1933 году. Індэкс шырокага рынку S & P 500 вырас на 9,4 %, індэкс NASDAQ падняўся на 8,1 %.

Фондавы рынак рэзка павялічыўся на фоне чаканняў, што Кангрэс ЗША ўхваліць пакет антыкрызісных захадаў ва ўмовах каронавірусу. Чакаецца, што дзякуючы рашэнню ўладаў ЗША, эканоміку прастымулююць на два трыльёны долараў.

Прадугледжваецца, што ў межах пакету мільёны амерыканцаў з прыбыткам ніжэй пэўнага ўзроўню атрымаюць ад дзяржавы дапамогу. Грамадзянам ЗША выплацяць па 1200 долараў і па 500 долараў на кожнае дзіця.

Дэмакраты двойчы блакавалі спробы прыняць гэты антыкрызісны пакет, але па выніках перамоваў 24 сакавіка дасягнутае пагадненне.

31 сакавіка ўрад вырашыць, як дапамагчы бізнесу і прадпрыемствам на тле пандэміі

СК belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны