Апранулі ўсю краіну ў вышымайкі: «Арт Сядзібе» спаўняецца 7 гадоў. Праграма імпрэзаў


Сёлета «Арт Сядзіба» збіраецца святкаваць свае народзіны цэлых 7 дзён.

«Нам 7 гадоў, а таму 7 дзён святкаванняў, 7 пляцовак і 7 розных мерапрыемстваў: ад невялічкага ўтульнага ў “Арт Сядзібе” да вялікага буйнога канцэрта з круцейшымі артыстамі», – гаворыцца ў прэс-рэлізе «Арт Сядзібы».

Цягам тыдня вас чакае тэатральны спектакль, паэтычны вечар з удзелам знакамітых беларускіх паэтаў, вялікі канцэрт і шмат іншага.

За 7 гадоў «Арт Сядзіба» зладзіла тысячы імпрэзаў, буйных фестываляў, сярод якіх шматтысячнае святкаванне #БНР100, дзясяткі дызайнерскіх, музычных, паэтычных конкурсаў. Па ініцыятыве «Арт Сядзібы» ўпершыню ў Беларусі прайшоў Дзень вышыванкі.

Праграма імпрэзаў:

17 снежня — прэм’ера фільма пра “Арт Сядзібу”. Запісацца можна ТУТ.

18 снежня — спектакль «Францішак», прысвечаны беларускаму драматургу, «айцу беларускага тэатра» Францішку Аляхновічу. На жаль, SOLD OUT…

19 снежня — ВЯЛІКІ СВЯТОЧНЫ КАНЦЭРТ з удзелам AKUTE, SUPERBULLZ, AMAROKA, АЛЕСЯ ЛЮТЫЧА, ЯЎГЕНА ЗМУШКІ ды іншых. Квіткі яшчэ ёсць!

20 снежня – «Арт Сядзіба» запрашае ў госці на Машэрава, 18 (Менск).

21 снежня – паэтычны Дзень народзінаў «Арт Сядзібы». Дар’я Бялькевіч, Віталь Рыжкоў, Антон Рудак, Алесь Сьнег, Мікіта Найдзёнаў, Андрэй Адамовіч, Андрэй Хадановіч, Ехе Кім Ург, Уладзь Лянкевіч, Янка Каліноўскі. Другі паверх (пр-т. Машэрава, 9, к.8). Уваход вольны.

22 снежня – святочная імпрэза «Беларускамоўныя». Падрабязнасці ТУТ.

23 снежня — распачынаюцца дзіцячыя праграмы «Калядныя ялінкі».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў