Падчас суду 18-гадовы Улад Казакевіч цалкам прызнаў сваю віну, але не раскаяўся. Ён пашкадаваў толькі, што было мала ахвяраў. Пакаранне малады чалавек будзе адбываць у калоніі агульнага рэжыму, бо злачынства здзейсніў у непаўналетнім узросце.
Сёння ў Менгарсудзе пачаліся спрэчкі па справе аб нападзе ў ГЦ «Еўропа». Пра гэта паведамляе tut.by.
У сваім выступе дзяржабвінаваўца Алег Буйлянкоў падкрэсліў, што судовыя эксперты прызналі, што Казакевіч быў у свядомасці падчас здзейснення злачынства, ён аддаваў справаздачу сваім дзеянням і не пакутаваў на псіхічнае захворванне ў момант здарэння. Пракурор патрабуе прысудзіць Казакевіча да 15 гадоў пазбаўлення волі.
У апошнім слове Ўлад Казакевіч адзначыў:
«Хацелася б сказаць, што, на жаль, я не выканаў усіх сваіх планаў па масавым забойстве, так што я яшчэ вярнуся, каб скончыць пачатае».
Прысуд абвесцяць 3 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёну.
XX, паводле tut.by