19 студзеня тысячы людзей на вуліцах Баку патрабавалі вызваліць блогера Мехмана Гусейнава, якому далі два гады калоніі пасля таго, як ён зрабіў відэа аб прызначэнні жонкі прэзідэнта Азербайджана Аліева віцэ-прэзідэнтам краіны, падае «Настоящее время».
Паводле экспертаў, апошняй кропляй у справе Гусейнава стаў апытанне, якое ён у лютым 2017 гады правёў на вуліцах азербайджанскай сталіцы. Блогер пытаўся: «Калі б вы кіравалі прадпрыемствам, прызначылі б вы сваю жонку сваім намеснікам?» Канкрэтныя імёны ў апытанні не называліся, але ўсё разумелі, што Гусейнаў намякаў на ўказ прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева, які прызначыў сваю жонку першым віцэ-прэзідэнтам.
Цяпер блогер адбывае двухгадовы тэрмін у турме па абвінавачванні ў паклёпе на паліцыю, амаль тры тыдні таму ён аб’явіў галадоўку ў знак пратэсту супраць новага абвінавачвання ў тым, што ён нібыта збіў супрацоўніка калоніі.
Калі б не гэтая справа, вясной 2019 года Мехман Гусейнаў павінен быў выйсці на волю. Аднак новая справа можа прывесці да таго, што блогеру могуць даць яшчэ 5-7 гадоў калоніі.
Мітынг дзеля падтрымання Гусейнава зарганізавалі Нацыянальны савет па дэмакратычным сілам, яго таксама падтрымала партыя «Мусават» і шэраг іншых апазіцыйных сілаў.
«Нашыя патрабаванні – вызваліць Мехмана Гусейнава і іншых палітвязняў, вярнуць грошы, перавадзеныя з бюджэту на афшорныя рахункі», – паведаміў перад мітынгам старшыня Нацыянальнага савету Джаміль Гасанлі.
Паводле рэсурсу «Аравот», акцыя стала самай шматлюднай за апошнія гады.
Раней дзеля падтрымання Гусейнава шэраг журналістаў і актывістаў распачалі галадоўку.
Гусейнаў – не адзіны журналіст, якога пераследуюць у Азербайджане.
«Незалежных журналістаў і блогераў абражаюць, збіваюць, шантажуюць або спрабуюць падкупіць, а калі гэта не прыносіць выніку – садзяць у турмы», – заяўляе арганізацыя «Рэпарцёры без межаў».
«Камітэт па абароне журналістаў» гаворыць пра тое, што ў Азербайджане арыштавана дзесяць журналістаў.
ДД