Ангела Меркель адпраўляецца на каранцін


Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель адпраўляецца на хатні каранцін, піша агенцтва AFP.

Паводле інфармацыі кабінета міністраў ФРГ, Меркель прыняла такое рашэнне пасля таго, як у доктара, які рабіў ёй прышчэпку, выявілі каронавірусную інфекцыю.

Канцлер атрымала гэтую інфармацыю пасля прэс-канферэнцыі 22 сакавіка, у ходзе якой яна абвясціла аб узмацненні жорсткасці каранцінных мер у Нямеччыне. У бліжэйшыя два тыдні грамадзянам Нямеччыны забаранілі збірацца больш, чым па двое.

Цяпер у Нямеччыне каля 24 тысяч тых, заразіўся каронавірусам.

ЮВ/АА belsat.eu

Стужка навінаў