Анатоля Лябедзьку выклікаюць у суд


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”24356″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі атрымаў позву з суду Цэнтральнага раёну Менску. Палітыка будуць судзіць за «Шэсце нацыянальнага сцягу».

«Хто сказаў, што выбарчая кампанія скончылася? Наўздагон падзеям 10 кастрычніка», – з такім допісам змясціў у Facebook здымак позвы Анатоль Лябедзька.

Акцыя, за якую будуць судзіць Анатоля Лябедзьку, адбылася напярэдадні выбараў. У той дзень удзельнікі «Шэсця нацыянальнага сцягу» сабраліся на кароткі мітынг на плошчы Свабоды ў Менску, пасля чаго прайшліся да плошчы Якуба Коласа.

9 кастрычніка Анатоля Лябедзьку пакаралі ў гэтым жа судзе штрафам у памеры 9 млн рублёў за ўдзел у акцыі «За мірную, нейтральную Беларусь», што адбылася 4 кастрычніка ў Менску.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў