Амерыканцы знялі баявік пра замах на «Пуціна». Трэйлер

ВІДЭА

Кінакампанія «Lionsgate Movies» і рэжысёр Донаван Марш знялі баявік «Hunter Killer» («Паляўнічы-забоца»).

Паводле сюжэту амерыканскія падводнікі ратуюць свет ад пачатку Трэцяй сусветнай вайны і перадухіляюць замах на прэзідэнта Расеі, ролю якога выканаў расейскі актор Аляксандр Дзячэнка.

У філіме зняліся амерыканскія акторы Джэрард Батлер і Гары Олдман, а таксама расейскія акторы Юрый Калакольнікаў, Міхаіл Гаравой, Ігар Жыжыкін ды Ілля Волах.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары