Амапаўцы прыехалі ў Лебядзіны мікрараён на дзіцячае свята і напужалі дзяцей


Відэа, як амапаўцы «завіталі» на дзіцячае свята, было апублікаванае ў чаце раёну. Дзяцёнак плача.

19 снежня ў Лебядзіным было запланаванае дзіцячае свята. Нечакана на яго прыехалі бусы з амапаўцамі. Яны напужалі дзяцей.



Гвалту, па паведамленнях сведкаў, не было. «Яны выйшлі, падышлі, размаўлялі з намі, – напісаў мясцовы жыхар у чаце і дадаў, – канешне, такога быць не павінна».

Спужаліся нават тыя, хто бачыў гэта з кватэр. На відэа дзяцёнак плача.



Але праз час, нягледзячы на непажаданых гасцей, свята працягнулі.

AB, belsat.eu

Стужка навінаў