Грамадзяне Расеі ўсё менш хочуць забяспечваць украінцаў і ствараць спрыяльныя ўмовы для іхнага пражывання.
Меркаванне грамадзянаў Расеі аб палітыцы ўладаў у дачыненні да бежанцаў з Данбасу за апошнія месяцы моцна змянілася. Пра гэта сведчыць вераснёўскі апытанне Усерасейскага цэнтру вывучэння грамадскай думкі (УЦВГМ).
У прыватнасці, значна скарацілася доля расейцаў, якія б выказваліся за забеспячэнне ўцекачоў усім неабходным і стварэнне спрыяльных умоваў пражывання (з 50% у ліпені да 40% у верасні).
А пра тое, што варта адправіць уцекачоў назад, як толькі для гэтага складуцца спрыяльныя абставіны, сёння кажуць 45% апытаных (у ліпені – 39%). 7% выказваюцца за прыпыненне прыёму бежанцаў на расейскай тэрыторыі і больш хуткую адпраўку ўжо прыбылых назад.
Усерасейскае апытанне УЦВГМ правялі 20-21 верасня 2014 года. Апытана было 1600 чалавек у 130 населеных пунктах у 42 вобласцях, краях і рэспубліках Расеі. Статыстычная хібнасць не перавышае 3,4%.
МЯ, belsat.eu, паводле korrespondent.net