Алімпіяда-2018: заўзеем за беларускіх біятланістак


Надзея Скардзіна

Расклад спаборніцтваў Алімпіяды 22 лютага з удзелам беларускіх спартоўцаў.

Сёння прадстаўнікі Беларусі выступяць у двух відах спорту.

А 13:30 паводле менскага часу за ўзнагароды ў гарналыжным спорце (гіганцкі слалам) пазмагаецца Юрый Данілачкін.

А 14:15 пачнецца біятлонная эстафета 4х6 км сярод жанчын. За медалі будзе змагацца і беларуская каманда ў складзе Дар’і Домрачавай, Надзеі Скардзіна, Ірыны Крыўко і Дзінары Алімбекавай.

НМ, belsat.eu, фотаздымак НАК Беларусі

Глядзі таксама
Каментары