Актывістка «Femen» з аголенымі грудзямі выбегла перад Лукашэнкам і Парашэнкам са словамі «Жыве Беларусь!» (Відэа)


Дзяўчына зрабіла адзіночны перформанс на прэс-канферэнцыі кіраўнікоў дзвюх дзяржаваў, якія выйшлі да медыяў пасля сустрэчы сам-насам.

Таксама яна крычала па-ангельску «Стоп дыктатура».

Актывістку хутка вывелі ахоўнікі.

У афіцыйным блогу «Femen» паведамляецца, што такім чынам актывістка выказала стаўленне ўсяго руху«Femen» да візіту Лукашэнкі ва Украіну.

«Сотні ўкраінцаў загінулі і працягваюць за дэмакратыю і свабоду Украіны, але сёння на афіцыйным узроўні ў нашай краіне прымаюць чалавека, які ў сваёй краіне забівае, выкрадае людзей і нішчыць любое іншадумства. FEMEN хоча нагадаць усяму свету – Лукашэнка дыктатар і мы не павінны прымаць яго ў дэмакратычнай краіне. Жыве Беларусь!», – сказана ў заяве.

Лукашэнка на перформанс з голымі грудзямі адрэагаваў спакойна і нават усміхаўся.

ДР, ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў