Актывістаў і блогераў масава выклікаюць у пракуратуру перад новай акцыяй


На Кастрычніцкай плошчы распачалі ўсталяванне навагодняй ялінкі. Фота belsat.eu

На youtube-блогераў і актывістаў, які заклікаюць прыйсці на акцыю пратэсту «Сустрэча свабодных людзей» распачаўся ціск. Кампанія «Еўрапейская Беларусь» мае намер зладзіць акцыю 15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы.

Міліцыянты папярэдзілі гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага – аўтара канала «Краіна для жыцця», тэлефанавалі з пракуратуры блогеру Уладзіміру Цыгановічу (MozgON), у Берасці позву ўручылі Сяргею Пятрухіну. Таксама позвы з патрабаваннем з’явіцца ў пракуратуру атрымалі і актывісты з Менску.

«Мне прыйшла позва, але я не пайшла ў пракуратуру. Дарэчы, у самым выкліку нават не пазначана, чаму мы там павінны зʼявіцца. Гэта мы думаем, што наконт 8 лістапада. Але ўлады жадаюць запалохаць людзей, бо не хочуць, каб беларусы выходзілі і казалі праўду, у тым ліку і замежным журналістам пра існы стан у Беларусі. Сення 90 % грамадзянаў не жадаюць бачыць Лукашэнку надалей кіраўніком дзяржавы», – распавяла «Белсату» Вольга Нікалайчык.

Аб’ектыў
Акцыя NEXTA #чтодальше – падсумаванне
2019.11.08 21:45

Акрамя таго выклікалі ў Генпракуратуру і актывістаў Дзяніса Урбановіча, Дзяніса Красачку і Анастасію Гусеву. Ім трэба было прыйсці сёння, 15 лістапада, пачынаючы з 10.00 гадзіны.

«Я быў агулам у пракуратуры цягам 15 хвілінаў. Яны запыталіся, ці быў я 8 лістапада на плошчы Свабоды. Узялі тлумачэнне, што я там рабіў. Мяне абвінавачвалі, што «Малады фронт» заклікаў да ўдзелу ў акцыі, хаця гэта не мае падставаў. Потым мне ўручылі афіцыйнае папярэджанне, што калі я прыму ўдзел у акцыі сёння, то мяне затрымаюць. Акрамя таго, мяне папярэдзілі яшчэ і ў вуснай форме, што нават каля прайдуся каля плошчы, мяне могуць затрымаць міліцыянты», – адзначыў «Белсату» Дзяніс Урбановіч, кіраўнік «Маладога фронту».

Адметна, што сёння ўлады гораду прынялі рашэнне ўсталяваць навагоднюю ялінку. У мінулым годзе яе ўсталявалі напрыканцы лістапада.

СК belsat.eu

Стужка навінаў