Адпусцілі толькі тых, хто ўмеў перажагнацца па-каталіцку. На Падляшшы ўшанавалі памяць ахвяраў «Бурага»


31 студзеня ў Бельску Падляскім ушанавалі памяць Святых Падляскіх Мучанікаў, у тым ліку і ахвяраў палявога камандзіра Рамуальда Райса.

З нагоды 74-й гадавіны забойства 30 грамадзянаў Польшчы беларускага паходжання ў мясцовай царкве адбылася імша.

Кіраўнік Сейміка Падляскага ваяводства Багуслаў Дэмбскі і дэпутат Сейміка Славамір Назарук ускладаюць вянок да помніка ахвярам атраду Рамуальда Райса (Бурага).
Фота:

Летась МЗС Беларусі выклікала польскага амбасадара праз публікацыю даследавання, якое з’явілася на сайце Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы. Даследаванне ставіць пад сумнеў вынікі следства 2005 года ў справе злачынстваў, здзейсненых атрадам Рамуальда Райса. Інстытут нацыянальнай памяці назваў даследаванне элементам «польскай дыскусіі аб сітуацыі, якая склалася пасля Другой сусветнай вайны».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў