Сёння ў суд Сімферопаля пачалі дастаўляць украінскіх маракоў, затрыманых Расеяй у Керчанскай пратоцы ў нядзелю.
ТАСС падае, што суд задаволіў хадайніцтва заключыць пад варту аднаго з маракоў – Уладзіміра Варымеза 1992 года нараджэння – на два месяцы, да 25 студзеня. Яму прадʼявілі абвінавачанне па «незаконным перасячэнні мяжы, здзейсненым групай асобаў паводле папярэдняй змовы або арганізаванай групай, або з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення» (частка 3 артыкулу 322 Крымінальнага кодэксу Расеі).
Сваёй віны Уладзімір Варымез не прызнаў.
Зараз суд павінен абраць меру стрымання для 12 з 24 маракоў, падае ТАСС.
ДД