Ад каронавірусу ў Кітаі памерлі 563 чалавек


Паводле апошніх звестак Нацыянальнай камісіі па ахове здароўя КНР, у Кітаі ў агульнай складанасці зарэгістравана 28 018 інфікаваных новым каронавірусам.

Камісія па ахове здароўя Кітаю паведамляе, што 1153 пацыентаў з каронавірусам вылечылі і выпісалі. Пры гэтым інфекцыя забрала жыцці 563 чалавек.

Па стане на 24 гадзіну зафіксавана 28 018 пацверджаных выпадкаў захворванняў. Цяпер медыкі прасочваюць 282 813 шчыльных кантактаў з заражанымі, а 186 354 асобы пад шчыльным медычным назіраннем. 26 302 асобы змешчаныя ў каранцін.

Інфекцыя зафіксаваная ў 25 краінах свету.

Hавiны
«Баюся нават у краму выйсці». Беларуская студэнтка просіць МЗС выратаваць яе ад каронавірусу
2020.02.05 19:12

belsat.eu

Стужка навінаў