Ад каронавірусу ў Беларусі памерлі 185 чалавек

І яшчэ плюс 945 пацверджаных новых выпадкаў.

На дзень 21 траўня ў Беларусі 33 371 чалавек (+ 945) маюць пацверджаны дыягназ, выздаравелі 12 075 (+ 642) пацыентаў, перадае Міністэрства аховы здароўя.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 185 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Учора Мінздароўя пацвердзіла 179 смерцяў, адпаведна, за адзін дзень у краіне яшчэ 6 чалавек памерлі ад каронавіруснай інфекцыі.

Усяго ў краіне былі зробленыя 403 тысячы тэстаў на COVID-19.

КТ Belsat.eu

«Ёсць хлусня, нахабная хлусня і ёсць статыстыка». Інфекцыяніст пра тое, ці рэальна схаваць смерці

Hавiны