Ад каранавірусу памёр першы прэм’ер-міністр незалежнай Беларусі Вячаслаў Кебіч

Раніцай 9 снежня памёр першы прэм’ер-міністр незалежнай Беларусі Вячаслаў Кебіч. Яму было 84 гады.

Вячаслаў Кебіч, фота Аляксандра Васюковіча, Tut.by

26 лістапада ён захварэў на каронавірус, знаходзіўся ў больніцы. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў сын Вячаслава Кебіча.

Інфармацыі пра пахаванне пакуль няма.

Вячаслаў Францавіч Кебіч нарадзіўся 10 чэрвеня 1936 года на Валожыншчыне.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Быў дырэктарам Менскага станкабудаўнічага заводу імя Кірава, другім сакратаром Менскага гарадскога камітэту, а затым – абласнога камітэту КПБ.

У 1985-1990-х – намеснік старшыні Савету Міністраў БССР.

У 1990-1994 гадах – старшыня Саўміна БССР і незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Прайграў прэзідэнцкія выбары Аляксандру Лукашэнку летам 1994 года. Сышоў у адстаўку 21 ліпеня 1994 года.

belsat.eu

Hавiны