Стэфан Дзюжарык змясціў афіцыйную заяву на старонцы ААН, датычную сітуацыі ў Беларусі.
Прэс-сакратар генсека ААН Стэфан Дзюжарык апублікаваў афіцыйную заяву наконт падзей у Беларусі. У лісце адзначаецца, што арганізацыя шчыльна сочыць за пратэстамі ў Беларусі.
«Ён падкрэслівае важнасць магчымасці для ўсіх беларусаў выказвання сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў. Гэта ўключае мірнае выражэнне сваіх поглядаў у адпаведнасці з заканадаўствам. Улады мусяць паказаць стрыманасць да дэманстрантаў. Катаванні і іншыя звесткі жорсткага абыходжання з людзьмі мусяць быць пільна расследаваныя», – падкрэсліў у заяве Стэфан Дзюжарык.
Стала вядома, што генеральны сакратар ААН заклікае беларусаў разбірацца з праблемамі, якія ўзніклі пасля выбараў, мірным спосабам праз дыялог, каб захаваць мір у краіне.
КТ belsat.eu