100-гадовы кіроўца збіў 11 чалавек


У Лос-Анджэлесе аўтамабіль, якім кіраваў 100-гадовы мужчына, заехаў у натоўп людзей, што чакалі аўтобуса на прыпынку. Пацярпелі 11 чалавек.

Паводле паліцыі, Прэстан Картэр, якому на наступным тыдні споўніцца 101 год, не даў рады кіраванню і заехаў на тратуар. Акурат у гэтым месцы стаялі бацькі ды навучэнцы блізкай школы. Пацярпелым была аказаная медычная дапамога, і большасці з іх не патрэбнае стацыянарнае лячэнне, аднак адзін падлетак у крытычным стане.

Вінаваты ў ДТЗ заявіў журналістам, што шкадуе пра тое, што адбылося. “Я спачуваю кожнай сям’і, і ў мяне не было мэты зрабіць камусьці кепска”, – гаворыць Прэстан Картэр.

Няшчасны выпадак адбыўся на поўдні Лос-Анджэлесу. Паліцыя паведаміла, што ні наркотыкаў, ні алкаголю ў крыві кіроўцы не выяўлена, і што Картэр мае пасведчанне кіроўцы.

belsat.eu

Стужка навінаў