Пракурор просіць тры гады калоніі для ўдзельніц панк-малебну


За тое, што дзяўчаты з гурта «Pussy Riot» хацелі падарваць «асновы і культурныя традыцыі народаў Расеі».

Сёння ў Хамоўніцкім судзе Масквы працягваецца разгляд справы трох удзельніц панк-гурта. Марыі Алёхінай, Надзеі Талаконнікавай і Кацярыне Самуцэвіч (дзяўчатам 24, 22 і 29 гадоў адпаведна) пагражае да сямі гадоў турмы. 21 лютага яны зладзілі ў цэнтральнай сталічнай святыні – царкве Хрыста Збаўцы – панк-малебен пад назваю «Багародзіца, Пуціна прагані».

{movie}Адвакат Мікалай Полазаў: працэс ідзе вар’яцкімі тэмпамі|left|5702{/movie}Абвінавачанне настойвае на тым, што ўдзельніцы «Pussy Riot» мелі за мэту абразіць праваслаўных вернікаў. Самі дзяўчаты сцвярджаюць, што акцыя мела выключна палітычны падтэкст, а выбар месца правядзення назвалі сваёй «этычнаю памылкаю». За гэты яны папрасілі прабачэння ў вернікаў.

Пракурор Аляксандр Нікіфараў, аднак, настойвае, што палітычнага складніку ў малебне не было, бо ў царкве Хрыста Збаўцы «не прагучала прозвішча ніводнага палітыка». Ён запатрабаваў для абвінавачаных па тры гады калоніі агульнага рэжыму, улічваючы іхныя добрыя характарыстыкі і тое, што дзве з іх маюць малых дзяцей.

{movie}Уладзімір Пуцін пра “Pussy Riot”: уявіце, каб яны апаганілі мусульманскую святыню?|left|5703{/movie}У абарону «Pussy Riot» выступілі сусветна вядомыя музыкі, у тым ліку поп-спявачка Мадонна.

belsat.eu

Стужка навінаў