Непажаданых гасцей у небе будуць расстрэльваць з кулямётаў


Пасля «шведскага дэсанту» беларускае войска вырашыла ўдасканаліць ахову паветраных рубяжоў радзімы.

У праграме рыхтавання бартавых тэхнікаў вайсковых верталётаў з’явіўся новы элемент – стральба з кулямёта па паветраных мэтах. Пра гэта з энтузіязмам паведамілі ў праграме «Арсенал» ад 5 жніўня на Першым беларускім тэлеканале.

«Уменне дакладна паражаць малахуткасныя нізкалётныя мэты з стралковай зброі істотна павышае баявыя магчымасці вінтакрылых машынаў», – кажуць аўтары праграмы. Курс адмысловага рыхтавання бартавыя тэхнікі праходзяць на палігоне Даманава.

belsat.eu

Стужка навінаў