9 траўня ў Менску пройдзе не толькі парад, але і вялікі канцэрт

Паводле TUT.by, канцэрт да Дня Перамогі плануецца правесці ў 21:30. Арганізацыяй займаецца Міністэрства культуры.

9 траўня ў 21:30 пасля вайсковага параду на плошчы Перамогі адбудзецца канцэрт. Арганізацыяй займаецца Міністэрства культуры. Там адзначаюць, што канцэрт знаходзіцца ў стадыі падрыхтоўкі. Рэпетыцыя мусіць адбыцца 8 траўня.

Гэта як мінімум трэцяе масавае мерапрыемства, якое плануецца правесці ў Менску ў 75-я гадавіну падпісання капітуляцыі нацысцкай Нямеччынай. Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што акрамя параду да юбілею Перамогі запланаваныя мерапрыемствы ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых у Менску, дзе закладуць капсулы з зямлёй, прывезенай з розных дзяржаў, гарадоў-герояў. «Мы ніводнага мерапрыемства не адмяняем. Але, натуральна, з улікам абстаноўкі вельмі строга падыходзім да правядзення гэтых мерапрыемстваў. Нікога туды не цягнем і не заганяем. Я ўпэўнены, што і без таго, каб настойліва туды запрашаць, людзей будзе шмат», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Нагадаем, Беларусь – адзіная краіна ў свеце, дзе падчас пандэміі на дзяржаўным узроўні ладзяць масавае мерапрыемства да Дня Перамогі.

«Ёсць яшчэ крэпенькія». Ветэранская арганізацыя запрашае ўдзельнікаў вайны на парад падчас каронавірусу

Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 5 траўня ў Беларусі зарэгістравана 18 350 выпадкаў заражэння COVID-19. 107 пацыентаў памерлі.

ІІ belsat.eu

Hавiны