Незвычайны рэкорд ў Кітаі


У аўтаномным рэгіёне Кітаю Унутранай Манголіі прайшла найбуйнейшая гонка верблюдаў.

У гонцы ўдзельнічалі 555 двухгорбых верблюдаў. Спаборніцтва доўжылася 3 гадзіны, і трапіла ў Кнігу Рэкордаў Гінэса як найбуйнейшая з гонак такога тыпу.

Прадстаўнік Кнігі зафіксаваў новы рэкорд і ўручыў сертыфікат аднаму з наезднікаў.

Вярблюджыя бягі звычайна праводзяцца падчас вяселляў ва Унутранай Манголіі. Каб прыняць удзел у спаборніцтве, вярблюды праходзяць спецыяльную падрыхтоўку. Для астатняй нядзельнай гонкі жывёлы праходзілі навучанне на працягу шасці месяцаў.

На сёняшні дзень у свеце існуе толькі каля 800 дзікіх двухгорбых вярблюдаў, пераважна ў раёнах паўночнага-заходняга Кітаю і паўднёва-заходняй Манголіі.

Від знаходзіцца пад пагрозай знікнення ў Чырвонай кнізе з 2002 года.

belsat.eu

Стужка навінаў