У Грэцыі на Дзень студэнта ўзгадваюць загінулых


Сёння – гадавіна пратэстаў 1973 года супраць рэжыму “чорных палкоўнікаў”.

Грэкі сабраліся сёння ля Політэхнічнага ўніверсітэту ў Афінах, каб ускласці кветкі да ўсталяванага там мемарыялу ў памяць студэнтаў, загінулых у 1973 г. Чырвоныя гваздзікі прынёс і прэм’ер-міністр Грэцыі Георгіёс Папандрэў.

Студэнты пратэставалі супраць вайсковай дыктатуры, якая кіравала краінай з 1967 да 1974 г. Дэманстрацыя адбылася з-за ўмяшальніцтва ўраду ва ўніверсітэцкія выбары. Сябры студэнцкага прафсаюзу некалькі дзён утрымлівалі будынак.

17 лістапада ўлады падагналі да яго танкі. У той дзень загінулі 24 маладзёны, сотні чалавек былі параненыя. Тым часам афіцыйныя зводкі паведамлялі, што ахвяраў у выніку здушэння дэманстрацыі не было. Лічыцца, што з паўстання пачалося падзенне рэжыму “чорных палкоўнікаў”.

belsat.eu

Стужка навінаў