«Зона Свабоды» з Карэлам Шварцэнбэргам


Размову з міністрам замежных спраў Чэхіі, Карэлам Шварцэнбэргам у праграме «Зона Свабоды» можна паглядзець он-лайн на нашым сайце.

Менавіта цяперашні міністр замежных справаў Чэхіі, Карэл Шварцэнбэрг, у 2009 г. уручыў Аляксандру Лукашэнку запрашэнне на ўстаноўчы саміт праграмы «Усходняга партнёрства» ў Празе. Пазней у інтэрв’ю для «Белсату» спадар Шварцэнбэрг патлумачыў, што роля міністра замежных справаў – гэта часам роля святара, які мусіць мець справу з грэшнікамі. Але ўсё ж такі ці не былі тыя запросіны памылкаю?

Два з паловаю гады «Усходняга партнёрства» – як Карэл Шварцэнбэрг ацэньвае сваю сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам у красавіку 2009 г.?

Вызваленне палітычных вязняў у абмен на эканамічную дапамогу – гандаль людзьмі, гуманная мэта, якая не патрабуе апраўданняў, або хаджэнне па коле і палітычны тупік?

Незалежнасць Беларусі ды дэмакратыя – як не згубіць першага і заваяваць другое? Якая роля Масквы, Бруселю, Вашынгтону ў стасунках з Менскам?

Візавае пытанне, якое псуе беларусаў: ці будуць беларусы свабодна падарожнічаць па Еўропе?

Адказы на гэтыя пытанні – у «Зоне Свабоды».

Прэм’ера праграмы адбылася ў суботу 1 кастрычніка а 19:00.  

Стужка навінаў