49- дзень пратэстаў. Затрыманні на жаночым маршы і ўзламаныя трасляцыі дзяржтэлеканалаў


Субота 26 верасня стала чарговым днём паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі. belsat падводзіць вынікі дня.

Пераслед журналістаў «Белсату»

Падчас жаночага маршу сёння затрымалі Марыю Грыц. Журналістку, паводле інфармацыі родных, даставілі на Акрэсціна. У яе дома малое дзіця.

Затрыманне Марыі Грыц.
Фота: Наша ніва

У чацвер 24 верасня каля Акрэсціна міліцыянты затрымалі Дзяніса Ганчарэнку і Алесе Любянчука. На наступны дзень суд пакараў Дзяніса і Алеся 12 соднямі арышту кожнага і штрафамі па 30 базавых велічыняў (810 рублёў). У гэты ж дзень асудзілі на 15 содняў арышту і Паўла Патапава.

15 дзён арышту ў Гомлі адбывае Яўген Меркіс. Журналіста затрымалі 14 верасня. На волю ён выйдзе 29 верасня.

Жаночы марш

Жаночы пратэст
Жанчыны ідуць у бок плошчы Перамогі падчас жаночай акцыі пратэсту ў Менску. 26 верасня 2020 года.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

26 верасня ў сталіцы прайшоў сёмы жаночы марш. Пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў жанчыны штосуботу выходзяць на вуліцы Менску на знак пратэсту супраць міліцэйскага сваволля. Акцыя 26 верасня мае назву «Рэпетыцыя інаўгурацыя Святланы Ціханоўскай». За гадзіну да пачатку маршу арганізатаркі паведамілі пра змену месца збору. Замест плошчы Перамогі жанчын заклікалі прыходзіць да Камароўскага рынку.

Hавiны
«Рэпетыцыя народнай інаўгурацыі». Затрыманні на жаночым маршы ў Менску
2020.09.26 15:06

Звальненні і арышты

З раніца стала вядома пра чарговае звальненне дыпламата. З ведамства звольніўся Андрэй Садоўскі. Дыпламат больш за 20 гадоў прапрацаваў на розных пасадах у МЗС, у тым у Ізраілі ды Іране. Ён публікаваў у сацыяльных сетках свае вершы, якія асуджаюць гвалт у Беларусі.

Hавiны
Выйшаў на волю галоўны рэдактар «Нашай нівы»
2020.09.26 11:35

Нечаканым стала вызваленне галоўнага рэдактара «Нашай Нівы», Ягора Марціновіча. Тры дні ён правёў за кратамі. Ягора Марціновіча затрымалі ў межах крымінальнай справы за паклёп. Пацярпелы – намеснік міністра ўнутраных справаў Аляксандр Барсукоў. Марціновіч застаецца ў статусе падазраванага.

Галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч пасля ператрусу ў кватэры.
Фота: «Белсат»

Марфе Рабковай, каардынатарцы валанцёрскай службы «Вясны», агучылі абвінавачванне паводле ч.3 арт.293 КК (навучанне або іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках ці фінансаванне такой дзейнасці). Марфу затрымалі вечарам 17 верасня. Міліцыянты зладзілі ператрус у яе кватэры, падчас якога канфіскавалі кампутары, тэлефоны, грошы. Цяпер яна ў СІЗА №1 па вул. Валадарскага.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, Front Line Defenders, Amnesty International і беларускія праваабарончыя арганізацыі патрабуюць да ўладаў вызваліць Рабкову. Яе прызналі палітвязнем і вязнем сумлення.

Вечарам 26 верасня кіберпартызаны ўзламалі онлайн-трансляцыю на старонцы БТ і тэлеканал АНТ. У інтэрнэце дзяржаўныя тэлеканалы паказалі жорсткія захады міліцыянтаў. Праўда, праз некаторым час трансляцыя стала недасяжная.

Такім чынам выглядала онлайн-трансляцыя на БТ
АНТ паказала бязмежжа міліцыянтаў

CK belsat.eu

Стужка навінаў