Прадстаўніка Партыі БНФ не ўключылі ў склад участковай камісіі, хоць за яго сабралі ў 21 раз болей подпісаў, чым трэба.
Алесь Лагвінец, сябра ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва, прэтэндэнта на прэзідэнцтва ад Партыі БНФ, спрабуе стаць сябрам камісіі з 2004 г. Гэтым разам усяго за тры дні за яго падпісаліся 210 чалавек.
Да подпісаў далучылі ліст, у якім зазначаецца, што сп. Лагвінец мае досвед правядзення выбарчых кампаніяў і назірання за выбарамі як у Беларусі, гэтак і за мяжою. Аднак улады просьбу грамадзянаў праігнаравалі.
Паводле Алеся Лагвінца, яму адмовілі, спаслаўшыся на тое, што сябры камісіі не хацелі, каб у яе складзе былі прадстаўнікі ініцыятыўных групаў іншых кандыдатаў, хоць гэта законам не забараняецца.
belsat.eu