4000 чалавек з'елі 200-кілаграмовы торт у Горадні


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/e88oTxcjbLU”][vc_column_text]Гарадзенскі гіпермаркет дзеці ўзялі штурмам.

Адзін з гарадзенскіх гіпермаркетаў адзначыў сваю гадавіну арыгінальным чынам: кандытары падрыхтавалі агромністы 200-кілаграмовы торт, выкладзены літарай «П». Паводле задумы, торт меўся быць разрэзаным на кавалкі і раздадзены ўсім ахвочым, пра акцыю шырока пісалі ў інтэрнэце ды ў сацыяльных сетках.[/vc_column_text][vc_single_image image=”287315″ img_size=”large”][vc_column_text]У выніку на ўрачыстае паяданне бясплатнага торту сабралася каля 4000 чалавек, пераважна сем’і з дзецьмі. Уся стаянка каля гандлёвага цэнтру была занятая, прыпаркавацца можна было хіба цудам. Пасля ўрачыстай прамовы пачалася раздача, якая ледзьве не перарасла ў цісканіну і штурханіну: вялікую частку натоўпу складалі дзеці.[/vc_column_text][vc_single_image image=”287303″ img_size=”large”][vc_column_text]Хрысціна Стасюк, маркетолаг гіпермаркету і арганізатар імпрэзы, не кажа пра колькасць задзейнічаных ахоўнікаў, але адзначае іх прафесіяналізм. Нягледзячы на слаба кантраляваны дзіцячы натоўп, з якога часта было чутно слёзы і крыкі, ніводны дзяцёнак не пацярпеў.

Фотагалерэя

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]АК, belsat.eu

Стужка навінаў