Лукашэнка ў навагоднім пасланні ад улады не адмовіўся. А што сказаў?


Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім навагоднім звароце 31 снежня 2023 года пастанавіў не ісці па слядах каралевы Даніі і не захацеў адмаўляцца ад улады. Пры гэтым у часе паслання Лукашэнкі з праблемамі працаваў інтэрнэт і блакаваўся YouTube, магчыма, каб беларусы глядзелі выключна ягоны выступ, а не зварот Святланы Ціханоўскай.

Аляксандр Лукашэнка падчас навагодняга звароту ў 2023 годзе.
Фота: president.gov.by

У сваім выступе Лукашэнка казаў, што наступны год мусіць быць мірным, каб нараджаліся дзеці і ўсе былі здаровымі, каб «у кватэрах і дамах было ўтульна і цёпла, на сталах былі смачныя і карысныя прадукты».

Стойка на каленях і падзяка сілавікам

«У мінулым годзе нас спрабавалі паставіць на калені, задушыць эканамічна… Але мы не проста выстаялі, мы ўсебакова развіваліся, рухаючыся да сваёй мэты!» – заявіў Лукашэнка і дадаў:

«Людзі ў пагонах, дзякуй вам за мір!»

Назад у мінулае

Распавёў Лукашэнка і пра вяртанне Беларусі ў мінулае. Гэтак, ён паабяцаў вярнуць у Беларусь «ганаровы знак найлепшым вытворцам тавараў і паслуг». Адзначыў, што «на правах канстытуцыйнага органу» запрацуе Усебеларускі народны сход – «старажытная славянская традыцыя», адбудуцца «выбары» і будзе адзначацца 80-ая гадавіна вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Разам з тым Лукашэнка даў беларусам і надзею, пажадаўшы, каб збыліся «ўсе нашыя самыя смелыя мары і жаданні».

Hавiны
Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай
2024.01.01 00:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў