«Час бярэ сваё». Каралева Даніі адмаўляецца ад трону


Каралева Даніі Маргрэдэ ІІ у сваім навагоднім звароце 31 снежня паведаміла, што бліжэйшым часам мае пакінуць дацкі трон. Ейны зварот апублікаваны на сайце каралеўскай сям’і.

Каралева Даніі Маргрэдэ ІІ.
Фота: Keld Navntoft / Ritzau Scanpix / kongehuset.dk

14 студзеня 2024 года мае споўніцца 52 гады з таго моманту, як Маргрэдэ ІІ заняла дацкі трон.

«Такая лічба адаб’ецца на любым – і на мне таксама! Час бярэ сваё, і колькасць недамаганняў павялічваецца. Нельга ўзяць на сябе столькі, колькі ўдавалася ў мінулым», – заявіла каралева.

Яна адзначыла, што ў лютым 2023 года перанесла аперацыю на спіне. І хоць яна прайшла добра, але «дала падставу задумацца пра будучыню – ці не надыдзе цяпер час перакласці адказнасць на наступнае пакаленне».

«Я вырашыла, што цяпер самы час. 14 студзеня 2024 года – праз 52 гады пасля таго, як я змяніла свайго любімага бацьку – я сыду з пасады каралевы Даніі. Я перадам трон майму сыну, кронпрынцу Фрэдэрыку», – сказала Маргрэдэ ІІ.

Яна падзякавала «за вялікую цеплыню і падтрымку, якія атрымлівала на працягу ўсіх гэтых гадоў».

«Спадзяюся, што новы кароль і каралева будуць сустрэтыя з такім жа даверам і адданасцю, якія выпалі на маю долю», – сказала каралева.

Маргрэдэ ІІ нарадзілася ў 1940 годзе ў сям’і караля Фрэдэрыка ІХ, якога і змяніла ў 1972 годзе. Яна належыць да дынастыі Глюксбургаў, прадстаўнікі якой кіруюць таксама ў Нарвегіі і Вялікай Брытаніі. Ейны муж паходзіць з французскага роду дэ Манпэза. Паводле працягласці ў свеце каралева Даніі была ў свеце другой пасля султана Брунэю (займае пасаду з 1967 года) і першай у Еўропе.

Гісторыі
Каралева памерла. Якой былі Элізабэт II і яе эпоха
2022.09.08 23:03

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў