У праваслаўных храмах памянуць хрысціянаў, рэпрэсаваных у сталінскія часы


Царква Мінскай іконы Божай Маці ў Чыжоўцы. Менск, Беларусь. 1 ліпеня 2021.
Фота: АК / Белсат

Ва ўсіх праваслаўных храмах і манастырах Беларусі 31 кастрычніка за Боскай літургіяй добраслаўляецца здзейсніць памінанне хрысціянаў, якіх забілі ці знявольвалі богаборцы, паведамляе прэс-служба БПЦ.

Такое рашэнне прыняў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін пасля таго, як учора, 30 кастрычніка, у Расеі ўпершыню прайшоў дзень здзяйснення памінальных богаслужэнняў аб усіх праваслаўных хрысціянах, бязвінна забітых або бязвінна зняволеных богаборцамі.

У паведамленні адзначаецца, што праваслаўная царква «памятае не толькі славутых яе святых, але і ўсіх нявінных ахвяр рэпрэсій, заклікаючы грамадства захаваць памяць аб гэтых трагічных старонках гісторыі».

«28, 29 і 30 кастрычніка 1937 года па Беларусі пракацілася хваля расстрэлаў вернікаў, а ў падвалах мінскай турмы пакаралі смерцю больш за сотню прадстаўнікоў беларускай культурнай і навуковай эліты. Менавіта таму і ў царкоўным, і ў грамадзянскім календары апошнія дні кастрычніка ў Беларусі стаяць асобна, як дні нацыянальнай жалобы», – адзначае БПЦ.

Hавiны
Пік рэпрэсіяў, якія цягнуліся больш за 400 дзён. Галоўнае пра Ноч расстраляных паэтаў
2021.10.29 08:30

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў