Мінздароўя: ад пачатку пандэміі ў Беларусі заразіліся каронавірусам больш за 600 тысяч чалавек


Паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за содні зарэгістравалі 1985 новых выпадкаў інфікавання каронавірусам.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя 600 168 выпадкаў інфікавання каронавірусам. З іх ачунялі 573 994 пацыента.

За содні зафіксаваныя 17 смерцяў пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй.

Агулам з пачатку пандэміі ад COVID-19 памерла 4631 асоба, сведчыць Міністэрства аховы здароўя.

Hавiны
У Беларусі пад хворых на ковід аддалі больш за 40 % ложкавага фонду
2021.10.23 20:51

Афіцыйная статыстыка Мінздароўя наконт каронавіруса выклікае вялікі недавер у экспертаў і грамадскасці. Напрыклад, паводле звестак ААН, у красавіку – чэрвені 2020 года ў Беларусі анамальна вырасла смяротнасць: былі зафіксаваныя на 5600 смерцяў больш, чымся за год да таго. Менавіта на гэтыя месяцы прыйшоўся пік першай хвалі эпідэміі каронавіруса. Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя на дзень 1 ліпеня 2020 года прызнала толькі 398 смерцяў ад COVID-19.

Сёлета журналісты тэлеканалу «Настоящее время» прааналізавалі звесткі, атрыманыя ад «Кіберпартызанаў», і прыйшлі да высновы, што ў Беларусі з сакавіка 2020 года да сакавіка 2021-га ад каронавіруса залішняя смяротнасць склала 32 тысячы.

Hавiны
Мінздароўя адзначае, што цяжарныя жанчыны вельмі цяжка пераносяць новую хвалю каронавіруса
2021.10.30 19:03

У верасні 2021 года ў Беларусь прыйшла чацвёртая хваля пандэміі каронавіруса. З канца жніўня Міністэрства аховы здароўя заяўляе пра больш як 1000 інфікаваных штодзень. Апошні месяц колькасць захварэлых стабільна складае каля 2 тысячаў штодзень, ужо некалькі разоў быў абноўлены антырэкорд за ўвесь час пандэміі ў Беларусі.

Hавiны
Чытачы «Белсату» пра сітуацыю з COVID-19: «Загадалі медыкам, каб нідзе не было чаргі»
2021.10.26 17:31

II belsat.eu

 

Стужка навінаў